Сёння згуляюць БАТЭ і мінскае “Дынама”
Барысаўскі БАТЭ сёння прыме на сваім полі мінскае “Дынама” ў матчы 4 тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Гэтыя даўнія канкурэнты ў барацьбе за чэмпіёнскі тытул згуляюць разам упершыню ў гэтым сезоне. Матч пройдзе на “Барысаў-Арэне” і пачнецца ў 19.00.
Пасля трох тураў БАТЭ мае 9 ачкоў і займае другі радок у турнірнай табліцы. На першым месцы апынуўся дэбютант вышэйшай лігі “Свіслач” — гэты клуб мае 10 ачкоў. Мінскае “Дынама” з 7 ачкамі стаіць на 4-м радку, выцесненае з тройкі лідараў яшчэ адным маладым клубам — “Крумкачамі”.
Калі перамога дастанецца БАТЭ, падапечныя Аляксандра Ермаковіча адарвуцца да пяць балаў ад сур’ёзнага канкурэнта і атрымаюць істотную перавагу. Калі выйграе “Дынама”, то адразу зойме 1 месца ў турнірнай табліцы.
Нагадаем, што ўчора прайшлі першыя тры матчы 4 тура, якія скончыліся з наступнымі вынікамі: “Віцебск” — “Іслач” — 1:2, “Крумкачы” — “Славія” — 1:0, “Дынама” (Брэст) — “Нёман” — 2:0.
Сёння, апроч БАТЭ і мінскага “Дынама”, згуляюць наступныя пары: “Нафтан” — “Гарадзея”, “Слуцк” — “Салігорск”, “Мінск” — “Белшына”.
Тур завяршыцца ў панядзелак, 25 красавіка матчам “Граніт” — “Тарпеда-БелАЗ”.