Сёння ў чэмпіянаце Беларусі "Нафтан" сустрэнецца з БАТЭ

Сёння ў чэмпіянаце Беларусі "Нафтан" сустрэнецца з БАТЭ

У панядзелак, 16 траўня, стартуе 8-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Пройдуць чатыры матчы. У Наваполацку "Нафтан" на "Атланце" згуляе з БАТЭ (пачатак у 17.30), "Мінск" прымае "Тарпеда-БелАЗ" (18.30), брэсцкае "Дынама" "Гарадзею" (19.30), "Віцебск" — салігорскі "Шахцёр" (20.30). Іншыя паядынкі прызначаныя на аўторак, сярод іх найбольшую ўвагу прыцягвае матч "Крумкачы""Дынама" (Мінск).

У чэмпіянаце лідыруе БАТЭ, у якога 19 ачкоў, 13 — у "Іслачы", па 11 — у мінскага "Дынама", "Тарпеда-БелАЗ" і "Крумкачоў".