Сёння ў Беларусі да 15.00 не будуць працаваць радыё і тэлебачанне

Сёння ў Беларусі да 15.00 не будуць працаваць радыё і тэлебачанне

У чацвер, 28 красавіка, у Беларусі з 9.00 да 15.00 не будуць працаваць радыё і тэлебачанне. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на РУП "Беларускі радыётэлевізійны перадавальны цэнтр" (БРТПЦ). Прычына — прафілактычныя работы на перадаючым і электрасілавым абсталяванні, а таксама на антэнна-мачтавых збудаваннях. Яны планаваліся два тыдні таму, але патрапілі на дзень, калі расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін праводзіў "прамую лінію". У СМІ выказваліся меркаванні, што з-за гэтага прафілактыку перанеслі.

Падобныя прафілактычныя работы праводзіліся 21 кастрычніка 2015-га. Тады на працягу шасці гадзін адсутнічала эфірная трансляцыя тэлевізійных праграм.