Сёння пачынаецца продаж квіткоў на хатні матч БАТЭ з СІКам

Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ абвясціў цэны на квіткі на свой хатні матч з фінскім СІКам у рамках 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў. Як паведамляе сайт клуба, іх кошт складзе ад 5 да 10 новых беларускіх рублёў, або ад 50 да 100 тысяс старых.
Уладальнікі сезонных абанементаў могуць трапіць на матч бясплатна. Астатнія могуць набыць квіткі ў касах “Барысаў-Арэны”, у сталічным офісе Ticketpro, а таксама на анлайн-сервісе Ticketpro і ў любым пункце продажу па ўсёй краіне.
Продаж квіткоў стартуе сёння, 6 ліпеня, у 13.00, адначасова ва ўсіх пунктах продажу.
Матч БАТЭ — СІК пройдзе 12 ліпеня на “Барысаў-Арэне”, яго пачатак — у 21.00.