Мінскае "Дынама" і "Шахцёр" пазмагаюцца за выхад у плэй-оф Лігі Еўропы

31 ліпеня ў Барысаве мінчукі перамаглі з лікам 1:0 (гл. відэа). Для агульнага поспеху "Дынама" задаволіць і нічыя. Матч у горадзе Клуж-Напока пачнецца ў 20.30 паводле беларускага часу. Яго пакажа ў жывым эфіры тэлеканал "Беларусь 5".

Варта адзначыць, што настрой у футбалістаў румынскага "Клужа" не самы лепшы. Учора яны адмовіліся выходзіць на трэніроўку, паколькі не ліквідаваныя запазычанасці па заробках.

Салігорскі "Шахцёр" пасля бліскучай гасцявой перамогі над бельгійскім "Зюлтэ Варэгем" (5:2) практычна забяспечыў сабе пуцёўку ў плэй-оф. Праўда, каманда Сяргея Бароўскага не збіраецца расслабляцца ў сённяшнім матчы, які пройдзе на "Барысаў-Арэне", пачатак а 20-й гадзіне.

Фота — Прессбол