Сёння “Іслач” згуляе з “Крумкачамі”
Футбольны клуб “Іслач” сёння згуляе з “Крумкачамі” ў рамках 3 тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Матч пройдзе ў Маладзечне на Гарадскім стадыёне, пачатак гульні ў 17.00. Абодва клубы сёлета дэбютавалі ў вышэйшай лізе і ў двух турах чэмпіянату прадэманстравалі высокую матывацыю да поспехаў. “Іслач” мае ў сваім актыве дзве перамогі, “Крумкачы” — перамогу і нічыю.
Таксама сёння згуляюць яшчэ адзін навічок элітнага дывізіён “Гарадзея” і “Слуцк”, які правёў у вышэйшай лізе ўжо два сезоны. Матч пройдзе ў Мінску на стадыёне РЦАР-БДУ, пачатак у 15.00.
Нагадаем вынікі матчаў 3 тура, якія прайшлі ў пятніцу і ў суботу: "Нёман" — "Віцебск" — 0:0, “Славія” — “Граніт” — 1:3, “Белшына” — “Дынама” (Брэст) – 4:2, “Тарпеда-БелАЗ” — “Нафтан” — 2:1, “Мінск” — БАТЭ — 2:3, “Шахцёр” — “Дынама” (Мінск) — 0:0.