Сёння гуляюць сталічнае "Дынама" і "Мінск", БАТЭ і "Белшына"
У панядзелак пройдуць апошнія два матчы 18-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе.
31 жніўня пройдуць апошнія два матчы 18-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У сталіцы на стадыёне "Трактар" сустрэнуцца мінскае "Дынама" і "Мінск" (пачатак а 18-й гадзіне), на "Барысаў-Арэне" — БАТЭ і бабруйская "Белшына" (пачатак а 20-й гадзіне).
Тур пачаўся ў суботу. Мазырская “Славія” перамагла “Граніт” — 2:0, "Слуцк" выйграў у "Віцебска" — 4:2, брэсцкае “Дынама” саступіла “Нафтану” — 0:1. У нядзелю “Гомель” прайграў “Тарпеда-БелАЗ” — 0:2 (галы на рахунку Максіма Скавыша і Вячаслава Глеба), гродзенскі “Нёман” саступіў дома салігорскаму “Шахцёру” — 0:1 (гол забіў Юрый Кавалёў).
У чэмпіянаце лідыруе БАТЭ — 42 ачкі, у мінскага "Дынама" — 36, "Шахцёр" мае 33, "Мінск" — 32 ачкі.
Фота: Fotolia