Мінскае "Дынама" на 93-й хвіліне ўпусціла перамогу ў матчы з "Белшынай"

ФК "Мінск" на сталічным стадыёне "Тарпеда" прайграў лідару — салігорскаму "Шахцёру" — 0:1. Адзіны гол з пенальці забіў Павел Сітко. Бабруйская "Белшына" на сваім полі згуляла ўнічыю 1:1 з мінскім "Дынама". У першым тайме забіў са штрафнога Ігар Стасевіч (на здымку). Здавалася, што каманда Алега Пратасава будзе святкаваць перамогу, але ўжо ў даданыя хвіліны Ігар Варанкоў лік зраўняў.

У чэмпіянаце ўпэўнена лідыруе "Шахцёр", у якога 23 ачкі, на другім-трэцім месцах — мінскае "Дынама" і БАТЭ, у якіх па 17 ачкоў (у барысаўчан матч у запасе).

Астатнія матчы тура пройдуць 24 траўня. У іх згуляюць "Дынама" (Брэст) — "Славія" (Мазыр), "Нёман" (Гродна) — "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), БАТЭ (Барысаў) — "Гомель", "Дняпро" (Магілёў) — "Нафтан" (Наваполоцк).
 

Відэаагляд матчаў 9-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі


 

Футбаліст Дзмітрый Сычоў атрымаў траўму на трэніроўцы мінскага "Дынама"

Фота — bymedia.net