Сёння гуляюць "Мінск" і БАТЭ, "Шахцёр" і мінскае "Дынама"

Сёння гуляюць "Мінск" і БАТЭ, "Шахцёр" і мінскае "Дынама"

У суботу, 16 красавіка, пройдуць чатыры матчы 3-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. У Бабруйску на стадыёне імя Аляксандра Пракапенкі сустрэнуцца "Белшына" і брэсцкае "Дынама", пачатак у 15.00. У Жодзіне згуляюць "Тарпеда-БелАЗ" і "Нафтан", пачатак а 17-й гадзіне. "Мінск" на сваім стадыёне прыме БАТЭ, матч пачнецца ў 18.00. Салігорскі "Шахцёр" сустрэнецца з мінскім "Дынама", пачатак а 20-й гадзіне. Спасылкі на інтэрнэт-відэатрансляцыі гл. тут.

У пятніцу "Нёман" і "Віцебск" згулялі ўнічыю 0:0, "Славія" дома прайграла "Граніту" — 1:3. У нядзелю сустрэнуцца "Гарадзея" і "Слуцк" (15.00), "Іслач" і "Крумкачы" (17.00). У чэмпіянае лідыруюць БАТЭ, мінскае "Дынама", "Мінск" і "Іслач", у іх па 6 ачкоў.

Уругваец Бруна Лемяшэўскі забіў першы гол за мазырскую "Славію"

Фотафакт: беларускі суддзя не залічыў гол, хаця мяч пабываў за лініяй брамы