Сёння БАТЭ прымае "Слуцк", а "Нафтан" — мінскае "Дынама"

Сёння БАТЭ прымае "Слуцк", а "Нафтан" — мінскае "Дынама"

У нядзелю, 8 траўня, пройдуць чатыры матчы чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. БАТЭ на "Барысаў-Арэне" прыме "Слуцк" (пачатак а 20-й гадзіне), наваполацкі "Нафтан" на "Атланце" сустрэнецца з мінскім "Дынама" (16.00), "Мінск" на сваім полі згуляе з "Іслаччу" (14.30). Таксама сёння пройдзе матч "Віцебск" "Тарпеда-БелАЗ" (пачатак у 18.00). Спасылкі на відэатрансляцыі гл. тут.

Першыя чатыры матчы 6-га тура прайшлі ў суботу. Іх вынікі наступныя: "Граніт" "Шахцёр" — 1:1, "Дынама" (Брэст)"Славія" — 0:0, "Белшына" "Нёман" — 1:1, "Крумкачы""Гарадзея" — 0:1.

У чэмпіянаце Беларусі лідыруе БАТЭ — 13 ачкоў, "Мінск" і "Іслач" маюць па 10, мінскае "Дынама" — 9, "Тарпеда-БелАЗ", "Шахцёр", "Гарадзея" і "Крумкачы" — па 8 ачкоў, "Віцебск", "Граніт" і брэсцкае "Дынама" — па 7, "Белшына" і "Слуцк" — па 6, "Славія" — 5, "Нёман" — 3, "Нафтан" — 1 ачко.