Сястра мінчанкі, якая скінула сына, загінула юнай пры падзенні з вышыні
Пра гэта стала вядома з паказанняў сяброўкі абвінавачанай.
26 траўня ў Мінскім гарадскім судзе працягваецца слуханне крымінальнай справы 34-гадовай мінчанкі, якую вінавацяць у наўмысным забойстве трохгадовага сына. Нагадаем, 28 студзеня жанчына хацела учыніць самагубства разам з дзіцем. Яна выкінула хлопчыка з агульнага гаўбца 12-га паверху дома на вуліцы Адзінцова, а сама скакаць перадумала.
Напярэдадні абвінавачаная вельмі нервова зрэагавала на пытанне пра сваю малодшую сястру — яна моцна плакала. Як паведамляе БелаПАН, 26 траўня былі зачытаныя паказанні, якія падчас следства дала сяброўка абвінавачанай Іны Зубовіч. Яна распавяла, што каля 10 гадоў таму малодшая сястра абвінавачанай у юным узросце загінула пры падзенні з вышыні. Непасрэдна падчас допыту суседка казала, што адносіны Зубовіч з малодшай сястрой "былі не вельмі".
Сведка таксама сказала, што ведае як мінімум пра адну спробу самагубства жанчыны, у 2008 годзе. У стане алкагольнага ап'янення жанчына збіралася выкінуцца з акна. Тады сведка сама супакойвала Іну Зубовіч і выклікала з працы маці.
Перад тым як скінуць сына з 12-га паверху, мінчанка напаіла яго алкаголем
Мінчанка, якая выкінула 3-гадовага сына, папрасіла сабе смяротную кару
Мінчанка, якая выкінула 3-гадовага сына, два месяцы была без заробку
Тата хлопчыка, скінутага з 12-га паверха, не пойдзе на магілу сына
У сям’і скінутага з акна хлопчыка скандалілі, але п’яных дэбошаў не было
Фота — nn.by