Сярэдні заробак у Мінску вырас на 24 капейкі ў параўнанні з красавіком
Найлепшыя заробкі — у сферы інфармацыі і сувязі / meshok.net
Намінальны налічаны сярэднямесячны заробак работнікаў арганізацый Мінска ў траўні 2025 года дасягнуў 3 504 рублёў, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы Беларусі. У красавіку ён складаў 3 499,8 рубля.
Найлепшыя заробкі захоўваюцца ў сферы інфармацыі і сувязі — сярэдняя зарплата тут склала 6 510,9 рубля.
Найніжэйшая сярэдняя зарплата — у сферы адукацыі: 2 223,6 рубля.
Нагадаем, што паняцце “сярэдняя зарплата” не адлюстроўвае сапраўднага ўзроўню дабрабыту работнікаў, бо ў кіраўніка яна можа быць у некалькі разоў вышэйшая, чым у звычайнага працаўніка ці службоўца.
Больш дакладную карціну паказвае медыянная зарплата. Калі яна прыкметна ніжэйшая за сярэднюю, значыць, большасць людзей зарабляе менш за сярэдні ўзровень.