Сярэдні заробак у Беларусі зноў вырас

Сярэдні заробак у Беларусі зноў вырас / @rubanau_collage
Белстат апублікаваў свежыя звесткі пра сярэдні заробак беларусаў за ліпень 2025 года.
За другі месяц лета намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў (да выліку падаткаў і ўзносаў) у Беларусі дасягнула 2772,40 рубля. Месяц таму было на 54,60 рубля менш.
Самыя высокія заробкі ў Мінску, а горш за ўсё сітуацыя ў Магілёўскай вобласці:
- Мінск — 3686,50 рубля (+88,30 рубля);
- Мінская вобласть — 2809,70 рубля (+42,70 рубля);
- Гродненская вобласть — 2477,30 рубля (+56,70 рубля);
- Гомельская вобласть — 2462,30 рубля (+41,10 рубля);
- Брэсцкая вобласть — 2445,20 рубля (+54,60 рубля);
- Віцебская вобласть — 2335,70 рубля (+46,60 рубля);
- Магілёўская вобласть — 2330 рублёў (+28,40 рубля).
Па сферах самыя высокія даходы застаюцца ў айцішнікаў — 4344,10 рубля (+421,20 рубля), а самыя нізкія — у педагогаў — 1864,20 рубля (-169,60 рубля).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.