Святлана Ціханоўская павіншавала вернікаў з Вялікаднём
Са святам / Еўрарадыё
31 сакавіка каталікі і пратэстанты Беларусі святкуюць Вялікдзень. У праваслаўных ён здарыцца толькі праз месяц, 5 траўня.
З вялікім хрысціянскім святам веруючых павіншавала лідэрка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская:
“Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!.. Сёння мы вітаемся гэтымі словамі і яны напаўняюць нас надзеяй. Гэтая надзея ў кожнага свая. А якая надзея ў нашага народа? “Людзьмі звацца” – казаў класік. Засноўваць сем'і, гадаваць дзяцей, будаваць свой дом і мець годнае жыццё на сваёй зямлі сярод сваіх людзей…
Сёння гэтыя простыя рэчы патрабуюць надзеі, патрабуюць намагання. Мы выстаім, захаваемся, пройдзем праз гэтую цёмную даліну”.