Свякроў спрабавала зарэзаць нявестку, бо ў катлетах было мала мяса
Міліцыя пачала крымінальную справу на 80-гадовую жанчыну за пагрозу забойствам.
Здарэнне адбылося ў Іўеўскім раёне. Як інфармуе БелаПАН, 42-гадовая жыхарка была ў сябе на кухні, калі туды ўвайшла свякроў. Яна стала выказваць прэтэнзіі, бо, на яе думку, у катлетах недастаткова мяса. Потым старая жанчына схапіла кухонны нож, прыставіла да жывата нявесткі, пагражаючы адправіць яе на той свет.
У сітуацыю ўмяшалася ўнучка. Яна здолела ўгаварыць бабулю не рабіць глупстваў, а потым выклікала міліцыю.
Міліцыянты кажуць, што на працягу некалькіх месяцаў жанчына паводзіла сябе скандальна. Пераехаўшы ў дом да сына, яна часта сварылася, папракаючы сваякоў, што за ёй ніхто не глядзіць.
Фота — novayagazeta-ug.ru