Сведчыць супраць Мацкевіча выклікаюць яго аднадумцаў
Сведчыць супраць Уладзіміра Мацкевіча прымушаюць усіх, каго раней выклікалі на допыты па "Справе "Сходу". Як стала вядома Еўрарадыё, гэтых людзей цягнуць у суд як сведкаў з боку абвінавачання.
Працэс над Мацкевічам праходзіць у закрытым рэжыме, а яго ўдзельнікі знаходзяцца пад падпіскай. Таму дакладна невядома, што адбываецца падчас пасяджэння.
Верагодна, выклікаючы сведкамі аднадумцаў Уладзіміра Мацкевіча, улады спрабуюць даказаць, што метадолаг "стварыў і кіраваў экстрэмісцкім фарміраваннем шляхам аб'яднання групы грамадзян". Менавіта так сфармуляванае адно з абвінавачанняў у бок Мацкевіча.