Сваякі шукаюць Анатоля Лябедзьку

Паводле ўдакладненых звестак, палітык выйшаў з дому прыкладна а 10.40 і накіраваўся ў гараж па машыну. Праз 15 хвілінаў у кватэру яго дома пазванілі праз дамафон і мужчынскі голас паведаміў жонцы Анатоля Лябедзькі, што яе мужа затрымалі.


Родныя палітыка шукалі яго ў Цэнтральным РУУС, бо ён пражывае на тэрыторыі Цэнтральнага раёна, аднак там яго не знайшлі. Тэлефон Лябедзькі па-ранейшаму працуе, але адказаў на званкі няма. Яго жонка Святлана вырашыла напісаць заяву пра знікненне чалавека і падаць яе ў ГУУС.


Сёння а 12.00 старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька разам з сустаршынёй кампаніі “За справядлівыя выбары” Віктарам Карняенкам хацеў правесці збор подпісаў за адмену аўтапошліны і адстаўку ўраду, інфармуе БелаПАН.