Сузаснавальніца "Свабоднага тэатра" атрымала Ордэн Брытанскай імперыі
Наталля Каляда атрымала Ордэн Брытанскай імперыі / facebook.com/nikolai.khalezin
Сузаснавальніцы "Свабоднага тэатра" Наталлі Калядзе ўручылі Ордэн Брытанскай імперыі. Яна апынулася ў спісе ўганараваных з нагоды дня нараджэння караля.
Ордэнам Брытанскай імперыі ўзнагароджваюцца дзеячы, якія зрабілі ўнёсак у мастацтва і навуку, працу з дабрачыннымі і сацыяльнымі арганізацыямі, а таксама за дзяржаўную службу.
"Наталля Каляда і Мікалай Халезін былі намінаваныя на ўзнагароду пры жыцці Яе Вялікасці каралевы Лізаветы II — гэта быў апошні спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, пададзены на яе разгляд", — піша Халезін у сацсетках.
Новы кароль Карл ІІІ зацвердзіў узнагароджанне.