Сукупнае багацце мільярдэраў за дзень вырасла на рэкордныя $304 мільярды

Папярэдні рэкорд росту трымаўся з сакавіка 2022-га

Папярэдні рэкорд росту трымаўся з сакавіка 2022-га / Reuters

Сукупнае багацце 500 мільярдэраў за дзень вырасла на рэкордныя $304 мільярды ці на 3,5%. Адбылося гэта пасля таго як фондавыя рынкі ўзляцелі з-за рашэння прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прыпыніць увядзенне пошлін у дачыненні да шэрагу краін, піша bloomberg.com.

Багацце бізнесмэна Ілана Маска вырасла на 36 мільярдаў долараў. На другім месцы — кіраўнік Meta Марк Цукерберг — $26 млрд.

У адсоткавых адносінах найбольш зарабіў кіраўнік Carvana Эрнэст Гарсія III. Ён павялічыў сваё багацце на 25% — на 1,4 млрд долараў.

Папярэдні рэкорд росту за дзень сукупнага багацця мільярдэраў адбыўся крыху больш за тры гады таму — на $233 млрд. Тады кіраўнік Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША ўпершыню за некалькі гадоў павысіў стаўкі, але пры гэтым заявіў, што эканоміка застаецца ўстойлівай.

У сераду Трамп заявіў, што прыпыняе на 90 дзён увядзенне ўвазных пошлін на тавары з многіх краін свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.