“Цалуюць у дупу”: да чаго прывядзе распачатая Трампам тарыфная вайна — эфір

Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп увёў дадатковыя гандлёвыя падаткі на імпарт практычна з усіх краін свету. Часам нават з тых, дзе ніхто, апроч пінгвінаў, не жыве. І гэтае рашэнне выклікала як шалёныя абвалы фондавых рынкаў, так і супрацьстаянне паміж дзяржавамі. Да прыкладу, Кітай адразу ўвёў люстраныя тарыфы на імпарт з ЗША, і ў гэтым яго нечакана падтрымаў ЕС. У той жа час шэраг краін, па словах Трампа, звярнуліся да амерыканскіх прадстаўнікоў з мэтай дамовіцца па пытаннях гандлю і падаткаў. Ці, як апісаў гэта Трамп, “тэлефануюць і цалуюць у дупу”.
Як новыя тарыфы ўплываюць на сусветную эканоміку і ці прынясуць яны карысць хаця б ЗША? Чым пагражае Беларусі гандлёвая вайна паміж Кітаем і ЗША і ці здолее на ёй зарабіць Лукашэнка? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка. Праграма выходзіць у чацвяргі, раз на два тыдні, у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.