Суд у Маскве вырашыў, што Аляксею Кудзіну ў Беларусі не пагражаюць катаванні
Маскоўскі абласны суд вырашыў, што шматразоваму чэмпіёну свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксею Кудзіну ў Беларусі не пагражаюць катаванні, а яго крымінальны пераслед не з'яўляецца палітычна матываваным, паведамляе тэлеграм-канал @zozhteam. Адвакаты спартсмена падавалі скаргу на рашэнне аб экстрадыцыі, але яе не задаволілі. Чакаецца, што будзе падавацца апеляцыя.
У Беларусі Аляксея Кудзіна абвінавачваюць па артыкуле "Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў", яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. У жніўні 2020-га спартсмен удзельнічаў у пратэстах у Маладзечне, калі адбыліся сутычкі з сілавікамі. Кудзіна спрабавалі затрымаць і ён проста абараняўся.