Суд па справе аб захопе ўлады зрабілі адкрытым
Суд / Фота БелТА
Суд над "групай змоўшчыкаў" па справе аб захопе ўлады зрабілі адкрытым. Пра гэта паведаміла дачка аднаго з абвінавачаных, кіраўніка Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
"Сябры, пасяджэнне афіцыйна зробленае адкрытым!", — напісала ў сацсетках Кацярына Кастусёва.
Раней сваякі Кастусёва пісалі, што суд, імаверна, пройдзе ў закрытым рэжыме. Пасяджэнне пачалося сёння ў Мінску ў 11:00. Зайсці ў залу суда можна будзе толькі пасля перапынку.
Падрабязнасці гэтай справы можна прачытаць тут.
Сёння беларускае дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА паказала фота затрыманых, якія правялі пад вартай больш за год.