Суд над прадпрымальнікам Аляксандрам Васілевічам зрабілі закрытым
У Мінску пачаўся суд над прадпрымальнікам Аляксандрам Васілевічам, сузаснавальнікам KYKY і The Village, піша dev.by.
Васілевіч знаходзіцца ў СІЗА ад жніўня 2020 года. Яго вінавацяць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў (частка 2 артыкула 243 КК). Прадпрымальніку пагражае да пяці гадоў абмежавання волі або ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Суд па хадайніцтве пракурора зрабілі закрытым.
Жонка Аляксандра Васілевіча Надзея Зелянкова з дочкамі вымушаная была з'ехаць з краіны. Яго малодшая дачка нарадзілася, калі Васілевіч ужо быў у зняволенні.
Праваабаронцы прызналі Васілевіча палітвязнем.