Суд над Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам пачнецца 4 жніўня
Судовы працэс над чальцамі Каардынацыйнай рады Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам пачнецца 4 жніўня ў 11:00. Як паведамляе прэс-служба Віктара Бабарыкі, разгляд пройдзе ў Мінскім абласным судзе.
Справа будзе разглядацца ў закрытым рэжыме.
Іх вінавацяць у закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361 Крымінальнага кодэкса).