Стваральніка "Спутніка V" задушылі ў Маскве
Стваральніка "Спутніка V" задушылі рэменем / t.me/skmoscowgsu
У Маскве ў бытавой сварцы забілі старшага навуковага супрацоўніка Цэнтра Гамалеі Андрэя Боцікава, перадае РБК. Гэты навуковец удзельнічаў у распрацоўцы вакцыны ад каранавіруса "Спутнік V".
Паведамляецца, што ў гасцях у Боцікава быў 29-гадовы малады чалавек. Пасварыўшыся з гаспадаром кватэры, госць задушыў яго рэменем.
Нападніка затрымалі, ён падчас допыту прызнаў сваю віну. Паводе звестак Следчага камітэта Расіі, раней яго ўжо прыцягваді да крымінальнай адказнасці за цяжкае злачынства.