Студэнта-расіяніна дэпартавалі з Беларусі за скрадзеныя булачку і фарш

Пасяджэнне камісіі ў Гродзенскім медуніверсітэце

Пасяджэнне камісіі ў Гродзенскім медуніверсітэце / УУС Гродзенскага аблвыканкама

Студэнта-расіяніна Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта дэпартавалі з Беларусі за крадзеж. Яму забаранілі ўезд у краіну на пяць гадоў, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Паведамляецца, што ў 2023 годзе юнак прыехаў вучыцца ў Беларусь. За непаспяховасць яго адлічылі ўжо з першага курса, але потым ён аднавіўся на навучанні. А пазней студэнт папаўся на тым, што скраў булачку ў краме і спрабаваў вынесці ў кішэні фарш. Таксама яго аштрафавалі за праезд без квітка ў гарадскім транспарце.

13 чэрвеня ў Гродзенскім медуніверсітэтце правялі паказальны працэс па высылцы расіяніна. "Беларусь з поўным правам можа ганарыцца сваёй гасціннасцю", — пракаментавалі ў гродзенскай міліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.