Чатыры самалійцы паступілі ў беларускі каледж, каб перайсці мяжу

Чатырох самалійскіх навучэнцаў дэпартуюць з Беларусі / УУС Віцебскага аблвыканкама
З Беларусі высылаюць чатырох грамадзян Самалі. Ім забароняць уезд у нашу краіну цягам пяці гадоў.
Высылку самалійцаў паказальна разглядалі ў Полацкім дзяржаўным лясным каледжы ў прысутнасці замежных навучэнцаў.
Грамадзяне Самалі прыехалі навучацца ў Беларусь і сёлета ў сакавіку атрымалі беларускі дазвол на жыхарства. Але замест навучання ў каледжы яны "спрабавалі выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для незаконнай міграцыі ў трэція краіны", заяўляюць у віцебскай абласной міліцыі.
Супрацоўнікі міліцыі нагадалі замежным навучэнцам пра крымінальную адказнасць за незаконнае перасячэнне мяжы і арганізацыю міграцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.