Замежнікаў, якія біліся ў Гомелі, могуць дэпартаваць з Беларусі

Бойка ў Гомелі / сацсеткі
Замежнікаў, якія ўчынілі жорсткую бойку ў цэнтры Гомеля, могуць дэпартаваць з Беларусі, заяўляюць у МУС.
"У цяперашні час вырашаецца пытанне аб прыцягненні іх да адказнасці і высылцы з краіны", — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Як расказвала Еўрарадыё, відэа бойкі замежнікаў шырока распаўсюдзілася ў сацсетках. На відэа было бачна, як два чалавекі ўсходняй знешнасці б'юцца, а трэці ляжыць на асфальце.
Карыстальнікі сацсетак выказвалі меркаванне, што б'юцца пакістанцы, якіх рэжым Лукашэнкі плануе прывезці ў Беларусь. Аднак міліцыя заяўляе, што бойка адбылася паміж двума мараканцамі ў мінулыя выходныя. "Студэнты такім чынам высвятлялі адносіны з-за бытавога канфлікту", — удакладнілі ў МУС.
Таксама міліцыя папярэдзіла пра адказнасць за выказванні ў інтэрнэце, "якія спараджаюць паніку і распальваюць міжнацыянальную варожасць". У МУС запэўніваюць, што хаця колькасць замежнікаў у краіне павялічылася, рост злачыннасці з іх удзелам не зафіксаваны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.