Стратэгічны дыялог паміж беларускімі дэмсіламі і ЗША прапісалі ў законе
 
  ЗША, ілюстрацыйнае фота / Reuters
Стратэгічны дыялог паміж беларускімі дэмсіламі і ЗША прапісалі ў законе. Пункт пра працяг супрацы ўключылі ў праект закона аб працягненні паўнамоцтваў Дзярждэпартамента.
Кангрэс плануе ўпаўнаважыць дзяржсакратара садзейнічаць штогадоваму стратэгічнаму дыялогу. У межах такой супрацы прадугледжваецца "актыўнае ўзаемадзеянне [ЗША] з дэмакратычным рухам у Беларусі".
Гэты законапраект двухпартыйны і відавочна пройдзе праз галасаванне і ў Палаце прадстаўнікоў, і ў Сенаце.
Тое, што там асобнай тэма ідзе Беларусь, дэманструе, што ад нашай тэмы ЗША сыходзіць не збіраюцца.
 
     
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
