Старшынёй Еўракамісіі пераабралі Урсулу фон дэр Ляен
Урсула фон дэр Ляен
Урсулу фон дэр Ляен пераабралі старшынёй Еўракамісіі. За яе кандыдатуру прагаласаваў 401 дэпутат Еўрапарламента, супраць выступілі 284, 15 устрымаліся. Сем бюлетэняў былі пустымі.
На першы тэрмін фон дэр Ляен абралі ў 2019 годзе. Як паведамлялася раней. яе кандыдатуру ўжо ўхваліў Еўрасавет.
Яна займае выразна праўкраінскую пазіцыю і падтрымлівае санкцыі ў бок рэжымаў Расіі і Беларусі. Яна прапануе ўвесці ў Еўракамісіі новую пасаду — еўракамісара па абароне.