Станцыю метро “Магілёўская” зноў адкрылі для пасажыраў

У мінскім метрапалітэне ў 11:30 зачынілі станцыю “Магілёўская”. Паводле паведамленняў СМІ са спасылкай на сталічную міліцыю, у метро магло знаходзіцца выбуховае прыстасаванне. На станцыі працавалі сапёры.
Як паведамляюць відавочцы, прыкладна ў 13.00 праваахоўнікі працавалі на ачэпленым участку ў адным з пераходаў, дзе знаходзіцца тэлефон-аўтамат. Мяркуючы па ўсім, эксперты-крыміналісты здымалі адбіткі пальцаў з апарата.
У 13:17 рух цягнікоў праз станцыю быў адноўлены. На дадзены момант, метрапалітэн працуе ў штатным рэжыме. Паведамленне аб замініраванні не пацвердзілася.
Фота: realt.onliner.by
Больше не впускают даже вниз pic.twitter.com/nPjBC5BKs0
— Евгений Кишкурно (@svayak_by) November 13, 2015

Фота карыстальніка Twitter @svayak_by