Сталічны мікрараён Уручча заставаўся без вады

Вада, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Частка мінскага мікрараёна Уручча засталася зранку 19 верасня без вады. Гэта звязана з тым, што спынілася помпавая станцыя, паведамляе "Мінскводаканал".
Адзначаецца, што сёння каля 8:40 адключылася электраэнергія, і праз гэта спынілася тэхналагічнае абсталяванне помпавай станцыі "Рагачоўская".
Перабоі з вадой, як кажуць у "Мінскводаканале", магчымыя ў спажыўцоў у наступных межах: МКАД — праспект Незалежнасці — вул. Рагачоўская — вул. Герояў 120-й дывізіі — вул. Скарыны.
Прадпрыемства накіравала ў мікрараён аўтацыстэрны з пітной вадой. Разам з тым ідуць рамонтныя работы, каб як хутчэй аднавіць падачу вады.
Каля 9:40 "Мінскводаканал" паведаміў, што падача вады ў раёне адноўленая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.