Сталі вядомыя вынікі абследавання пасажыраў у мінскім метро

Мінскі метрапалітэн падвёў вынікі талоннага абследавання, якое праводзілася 11 сакавіка. За гэты дзень паслугамі падземкі скарысталіся 846 500 чалавек: на першай лініі — 489 тысяч, на другой — 357 500. Адзначаецца, што сярэдняя далёкасць паездкі склала 7,98 км (у 2002 годзе было 6,1 км).

З першай лініі на другую перайшлі 126 700 пасажыраў, з другой на першую — 125 600. Найбольш людзей едзе са станцыі "Каменная горка" на станцыю "Плошча Якуба Коласа" (35 264) і назад (39 678).

Аналіз атрыманых дадзеных працягваецца. Начальнік службы руху Мінскага метрапалітэна Андрэй Міхайлоўскі адзначыў у каментары агенцтву "Мінск-навіны", што нягледзячы на адмову 5% пасажыраў удзельнічаць у талонным абследаванні, метрапалітэнаўцы "ўсё роўна ведаюць, адкуль і куды яны ехалі", паколькі вусна апыталі гэтых людзей.