Стала вядома, як будзе працаваць транспарт у Мінску ў пачатку траўня

Стала вядома, як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску ў пачатку траўня. Прычынай змен стаў перанос працоўных дзён.
Як інфармуе “Мінсктранс”, праца транспарту будзе арганізаваная наступным чынам:
4 траўня і 11 траўня — па графіку буднага дня,
5 траўня і 6 траўня:
— тралейбусы — па графіку суботняга дня,
— аўтобусы — па графіку нядзельнага дня,
— трамваі — па графіку выхаднога дня.
7, 8, 9 траўня:
— тралейбусы — па графіку нядзельнага дня,
— аўтобусы — па графіку нядзельнага дня,
— трамваі — па графіку выхаднога дня.
Адзначаецца, што з-за змены рэжыму працы буйных гандлёвых прадпрыемстваў горада 6 траўня адмяняюцца аўтобусы № 76Э, № 83Э, № 89Э, № 114С, № 125, № 151Э.