Стала вядома, як адчуваюць сябе 6 хворых на каранавірус у Беларусі
Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра стан шасці хворых на каранавірус. Яны адчуваюць сябе здавальняюча, у іх няма скаргаў, няма і павышанай тэмпературы. Больш таго, па сваім стане яны могуць быць адпушчаныя з бальніцы дадому. "Але па пратаколе неабходна атрымаць двойчы адмоўны лабараторны тэст", — паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Мяркуецца, што згаданых пацыентаў выпішуць альбо ў выхадныя дні, альбо ў пачатку наступнага тыдня.
Працягваецца назіранне за 91 чалавекам з ліку тых, хто кантактаваў з людзьмі, у якіх выявілі каранавірус. У студэнтаў БНТУ, якія трапілі на каранцін, РНК каранавіруса не выявілі. Дахаты ўжо адпушчаныя 6 студэнтаў і адзін выкладчык. Мяркуецца, што на наступным тыдні БНТУ можа вярнуцца да звычайнага рэжыму працы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.