Спрэчка пра Канта скончылася стралянінай
Паліцыянты затрымалі растаўчаніна, які падчас спрэчкі пра філосафа Імануіла Канта стрэліў суразмоўцу ў галаву.
Пра гэта паведамляе gazeta.ru са спасылкай на РІА "Новости".
Па звестках паліцыі, мужчына зайшоў у шапік па пакупкі, дзе разгаварыўся з пацярпелым пра Канта. Бурлівая спрэчка перарасла ў рукапашны бой. У выніку завадатар бойкі дастаў з кішэні траўматычны пісталет і некалькі разоў стрэліў у другога.
Стралка затрымалі, у яго забралі траўматычны пісталет "Аса". Пацярпелага шпіталізавалі, яго жыццю нічога не пагражае.
Партрэт Імануіла Канта — kaliningradlive.com