Справу Мельнікавай вядзе Дэпартамент па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю

Анжаліка Мельнікава / Еўрарадыё
Справай Анжалікі Мельнікавай займаецца Дэпартамент па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Пра гэта стала вядома з адказу Акруговай пракуратуры ў Варшаве на запыт Еўрарадыё:
"У адказ на вашы пытанні хачу паведаміць вам, што справа перададзеная ў Мазавецкае аддзяленне Дэпартамента па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй у Варшаве для далейшага расследавання".
Адначасова польскія медыя паведамляюць, што справа з Акруговай пракуратуры перададзеная ў Нацыянальную пракуратуру. Там цяпер разглядаюцца "ўсе версіі" знікнення спікеркі Каардынацыйнай рады — у тым ліку выкраданне спецслужбамі.
Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава знікла напрыканцы сакавіка. Яе месцазнаходжанне дагэтуль невядомае. З варшаўскай кватэры яна і дзве яе дачкі з'ехалі яшчэ 1 сакавіка. Дзеці цяпер знаходзяцца ў бабулі ў Беларусі. Таксама ў Беларусь выехаў былы муж Мельнікавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.