"Спіс экстрэмістаў" павялічыўся на 29 імёнаў

Анатоль Латушка / фота з сацсетак
30 снежня МУС чарговы раз абнавіла "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці", паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
У спіс дадалі 29 чалавек. У прыватнасці, у іх лік увайшоў "рэйкавы партызан" Сяргей Глебка, Анатоль Латушка — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі, асуджаны на 10 гадоў калоніі Дзяніс Сальмановіч ды іншыя.
Цяпер у "экстрэмісцкім спісе" МУС налічваюцца 2263 чалавекі.
Паралельна існуе "тэрарыстычны спіс" — яго папаўняе КДБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.