Спецназ затрымаў 70 мігрантаў у Мінску

Спецназ затрымаў 70 мігрантаў у Мінску
Спецназ у Мінску затрымаў 70 мігрантаў. Яны планавалі выкарыстаць Беларусь як транзітную краіну для траплення ў ЕС.
Арганізаваць часовае пражыванне і падабраць працу замежнікам дапамагала сямейная пара — 43-гадовая жанчына і 44-гадовы мужчына.
Паводле версіі МУС, сужэнцы займаліся незаконнай дапамогай мігрантам з мая па ліпень 2025 года. За свае паслугі, у тым ліку дапамогу ў пошуку жылля, яны атрымлівалі ад 50 да 100 долараў з кожнага чалавека.
СК узбудзіў крымінальную справу па артыкуле аб арганізацыі незаконнай міграцыі. Затрыманых змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Ім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
А мігранты ў бліжэйшы час будуць дэпартаваныя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.