Снапкоў: беларускія банкі падключацца да кітайскай "альтэрнатывы SWIFT"
Беларускія банкі падключацца да кітайскага "аналагу" і "альтэрнатывы" SWIFT, заявіў першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў. Гэта CIPS — нацыянальная сістэма банкаўскіх пераводаў. Першым на такі крок пайшоў Беларусбанк. У канцы года ён пачне выпускаць плацёжныя карткі, "якімі беларусы змогуць разлічвацца ўнутры краіны, у Кітаі і яшчэ больш за сотні краін свету".
Снапкоў лічыць, што гэта будзе важны элемент у супрацоўніцтве РБ і КНР. Як і ўкараненне плацёжнай сістэмы UnionPay, створанай з ініцыятывы ўладаў Кітая.
Таксама ў аўторак Мікалай Снапкоў заявіў, што за доларавыя крэдыты кітайцы атрымаюць юані. Ён назваў гэтую валюту для Беларусі "камфортнай".
Усе згаданыя новаўвядзенні — наступствы санкцый, уведзеных супраць Беларусі.