СМІ: Футбольнае мінскае "Дынама" ўзмацняецца чарнагорскім нападаючым

СМІ: Футбольнае мінскае "Дынама" ўзмацняецца чарнагорскім нападаючым

Футбольнае мінскае "Дынама" ўзмацняецца 2-м бамбардзірам чэмпіянату Казахстана. 27-гадовы чарнагорскі нападаючы Лука Роткавіч у мінулым сезоне за клуб "Окжэтпес" забіў 15 мячоў. Як інфармуюць казахстанскія СМІ, ён ужо падпісаў кантракт з "Дынама" тэрмінам на адзін год і неўзабаве прыляціць у Беларусь. Камандзе, пасля сыходу ў маскоўскае "Дынама" іншага чарнагорскага легіянера Фатаса Бечырая, якраз не хапала такога форварда. Па словах Роткавіча, ён знаёмы з галоўным трэнерам мінчукоў Вукам Рашавічам, які трэніраваў яго ў юнацкіх камандах белградскага "Партызана".

Адзначым, што афіцыйнай інфармацыі пра пераход у мінскае "Дынама" чарнагорскага нападаючага пакуль няма.