СМІ: Абаронца БАТЭ Мілунавіч, магчыма, выбыў да канца сезону

СМІ: Абаронца БАТЭ Мілунавіч, магчыма, выбыў да канца сезону

Абаронца БАТЭ Неманя Мілунавіч, магчыма, выбыў да канца сезону, піша "Прессбол". Сербскі легіянер атрымаў траўму нагі ў нядаўнім матчы чэмпіянату краіны з "Гарадзеяй". Была надзея, што на аднаўленне спатрэбіцца не шмат часу і футбаліст дапаможа камандзе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Аднак ёсць звесткі, што ў серба адкалоўся храсток ў калене, аднаўленне зойме ад 4 да 6 месяцаў

Неманя Мілунавічу 27 гадоў. У БАТЭ ён перайшоў у пачатку 2015 года. На працягу сезона выступаў някепска, стаў аўтарам гола ў браму "Баера" ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Летась Мілунавіча прызналі лепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі. У бягучым першынстве нашай краіны серб згуляў 11 матчаў, забіў 2 галы.