Смарт-карты мінскага метро падаражэлі на 50%

У Мінскім метрапалітэне з’явіліся новыя віды бескантактавых смарт-карт. Знешне яны амаль не адрозніваюцца ад тых, што былі раней, але каштуюць на 50% больш — 1 рубель 80 капеек.
Адначасова ў абарачэнні будуць знаходзіцца бескантактавыя смарт-карты папярэдняга ўзору, якія каштуюць Br1,20.
На новай смарт-карце нанесена найменне "Праязны дакумент", на карце папярэдняга ўзору — "Праязны бiлет". Таксама на бескантактавай смарт-карце новага ўзору ў ніжнім правым куце змяшчаецца малюнак цягніка гарадскіх ліній, а на адваротным баку — інфармацыя аб закладным кошце, паведамляе сайт Минскага метрапалітэна.