Следчыя назвалі прычыны страшнага ДТЗ з маршруткай пад Светлагорскам
ДТЗ пад Светлагорскам / Следчы камітэт
Следчыя расказалі пра прычыны аварыі з маршруткай "Мінск — Мазыр", у якой загінулі шэсць чалавек і пацярпелі яшчэ восем.
Позна ўвечары 10 кастрычніка маршрутка сутыкнулася з трактарам, што рухаўся ў тым жа напрамку, а потым вылецела на сустрэчную паласу і ўдарылася ў пазадарожнік.
Кіроўца буса перавышаў хуткасць, амаль ніхто з пасажыраў не быў прышпілены (хаця рамяні бяспекі ў салоне былі), а ў трактара і ў яго прычэпа былі няспраўныя габарытныя агні, але працаваў праблісковы маяк.