Следчы камітэт працягнуў расследаванне нападу на магілёўскіх амапаўцаў
Расследуецца cправа аб нанясенні нажавых раненняў траім праваахоўнікам.
Пра гэта сайту charer97.org паведаміла прадстаўнік СК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.
“Матэрыял праверкі працягнуты ў сувязі з тым, што няма афіцыйнага заключэння судмедэкспертаў. На які тэрмін ён працягнуты, сказаць не магу, бо гэта з’яўляецца таямніцай следства, але звычайна працягваецца на месяц. Па факце праверкі мы будзем інфармаваць”, — сказала яна.
Інцыдэнт здарыўся 30 чэрвеня ў Магілёве — чалавек з нажом напаў на траіх амапаўцаў.