Слаўгарадскія міліцыянты працавалі пад выглядам ашуканцаў

Тэлефон, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Звычайна пры тэлефанаванні махляры прыкідваюцца міліцыянтамі, а ў Слаўгарадзе адбылося роўна наадварот — міліцыянты прыкінуліся махлярамі.
Разам з журналістамі мясцовай раённай газеты яны правялі такі эксперымент. Міліцыянты затэлефанавалі мясцовай жыхарцы і назваліся супрацоўнікамі фірмы, якая займаецца дамафонамі. Яны папрасілі ў жанчыны асабістыя даныя і аднаразовы код — і яна, не задумваючыся, прадыктавала іх. Такім чынам жанчына магла застацца без усіх сваіх ашчаджэнняў.
Відэа з такім эксперыментам журналісты слаўгарадскай раёнкі размясцілі ў TikTok.
Каментатары здзівіліся такім паводзінам міліцыі і яшчэ раз задумаліся, чаму ў Беларусі пенсіянеры такія даверлівыя, калі пра тэлефоннае махлярства расказваюць з усіх магчымых крыніц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.