Скрыпчанка спадзяецца, што "Дынама" адыграецца ў матчы з "Лудагорцам" у Венгрыі
"Лудагорац" — "Дынама" / dinamo-minsk.by
Мінскае “Дынама” прайграла першы матч другога кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў у Балгарыі "Лудагорцу" — 0:2. Абодва галы прапусцілі ў першым тайме. Свае моманты дынамаўцы не рэалізавалі.
Гульня ў адказ адбудзецца 31 ліпеня ў Венгрыі на нейтральным полі. Галоўны трэнер "Дынама" Вадзім Скрыпчанка спадзяецца, што ў ім атрымаецца адыграцца.