Скандальныя моманты прэс-канферэнцыі Пуціна: Вова, Лена і Маша (відэа)

Было на мерапрыемстве некалькі кур'ёзных і нават скандальных момантаў. Гэта і скарга журналісткі, якая прыехала з Далёкага Усходу — служба бяспекі прэзідэнта адабрала ў яе... мыліцы. Згадка пра Аляксея Навальнага. Цікавы маналог дзяўчыны-рэпарцёра з газеты "Собеседник".



"Памятаеце нашую травеньскую сустрэчу?", — спыталася журналістка Алена Мільчаноўска з "Собеседника". "Канешне!", — адказаў Уладзімір Пуцін. "У мяне пасля яе наладзілася асабістае жыццё, нарэшце выйшла замуж... Не за вас, за свайго мужа... Божа! Не зразумейце не правільна, я вас люблю платанічна, Уладзімір Уладзіміравіч!"— працягнула Алена. Пуцін крыху разгубіўся ад такога маналога, толькі пацікавіўся: "У вас дзеці ёсць ужо?".



Яшчэ адным выпрабаваннем для Пуціна сталі пытанні Марыі Салаўенкі з Далёкага Ўсходу. Яна сталася знакамітай пасля леташняга дыялогу з прэзідэнтам. На пуцінскае "Маша, сядай, калі ласка", яна адказала: "Дзякуй, Вова". Тады было відавочна, што Пуцін збянтэжаны і раззлаваны.


Сёння Салаўенка выбівала 20 мільёнаў рублёў на лячэнне дзяцей ва Уладзівастоку, прапаноўвала нацыяналізаваць "Газпрам", а Пуціну заставацца прэзідэнтам пажыццёва (гл. відэа).



Ну а галоўнай сенсацыяй дня стала прызнанне Уладзіміра Пуціна, што ён неўзабаве памілуе Міхаіла Хадаркоўскага.