Пуцін пракаментаваў перамовы з прадстаўнікамі ЗША

Уладзімір Пуцін

Уладзімір Пуцін / kremlin.ru

Уладзімір Пуцін назваў карыснай сустрэчу з прадстаўнікамі прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам. У інтэрв'ю India Today ён сказаў, што перамовы працягваліся пяць гадзін, бо давялося прайсціся па кожным пункце прапановаў, прывезеных амерыканцамі.

"Тое, што нам прывезлі амерыканскія калегі, было заснавана так ці інакш на нашых дамоўленасцях на маёй сустрэчы з прэзідэнтам Трампам на Алясцы — мы гаварылі пра гэтыя пытанні на сустрэчы ў Анкарыджы", — растлумачыў ён.

Пуцін паведаміў, што 28 пунктаў мірнага плана былі разбітыя на чатыры пакеты. Таксама ён дадаў, што былі пункты, на якія Расія не пагадзілася.

Таксама ён агучыў новую версію нападу на Украіну ў 2022 годзе. Нібыта ў так званых "ДНР" і "ЛНР" адбыліся рэферэндумы, але Украіна не вывела адтуль войскі, таму Крэмль вырашыў пачаць баявыя дзеянні. Паводле Пуціна, Расія нібыта спрабавала наладзіць "узаемаадносіны паміж астатняй часткай Украіны і гэтымі рэспублікамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.