"Не збіраюся марнаваць час": Трамп выказаўся пра сустрэчу з Пуціным

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп / POOL / ТАСС

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не плануе сустракацца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, пакуль не ўпэўніцца, што дасягнута пагадненне аб міры паміж Расіяй і Украінай.

Пра гэта ён сказаў, размаўляючы з журналістамі ў Дохе, Катар, паведамляе Reuters.

"Вы павінны ведаць, што мы заключым здзелку, я не збіраюся марнаваць свой час", — заявіў Трамп журналістам.

Трамп і Пуцін павінны былі сустрэцца ў Будапешце ў бліжэйшы час, але прэзідэнт ЗША адмяніў саміт. Ён адзначыў, што размовы з Пуціным ні да чаго не прыводзяць, і ў яго не было ўпэўненасці, што чарговая сустрэча была б эфектыўнай.

Уладзімір Пуцін раней заявіў, што саміт у Будапешце не адмянілі, а перанеслі. Па яго меркаванні, было б памылкай падыходзіць да яго "без падрыхтоўкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.